СПЕКТРА́ЛЬНЫЯ СЕ́РЫІ,
сукупнасці спектральных ліній у атамных спектрах, што падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям. Лініі дадзенай С.с. ў спектрах выпрамянення ўзнікаюць пры квантавых пераходах атама з розных узроўняў энергіі на адзін і той жа ніжні ўзровень; у спектрах паглынання — з ніжняга ўзроўню на больш высокія ўзроўні энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)